Міс Восень

Дата: 22 октября 2016 в 11:06
559 просмотров

          Вечар 21 кастрычніка для дзяўчынак 5-9 класаў быў вельмі хвалюючым. Прадстаўніцы класаў сталі ўдзельнікамі восеньскага конкурсу "Міс Восень".

       Як заўжды, конкурс пачаўся з візітнай карткі кожнай удзельніцы. Затым дзяўчынкі адказвалі на жартоўныя пытанні вядучых, знаёмілі гледачоў са сваім хатнім заданнем, вячэрнімі ўборамі. Барацьба была складанай. Аднак у канцы конкурсу вызначылася пераможца - навучэнка 5 класа Грэк Ксенія. Астатнія ўдзельніцы атрымалі дыпломы і суцяшальныя прызы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.