Паважаныя бацькі!
Законы выхавання—гэта першыя законы, з якімі сустракаецца дзіця ў сваім жыцці. Яны дапамагаюць яму стаць годным грамадзянінам сваёй краіны. Ад бацькоў залежыць жыццёвы шлях дзіця, яго здароўе, прыярытэты і формы паводзін.
Нагадваем аб узрастаючай адказнасці за незабеспячэнне належнага кантролю за бяспечнымі ўмовамі жыццядзейнасці дзяцей, аб неабходнасці прыняцця мер па недапушчэнні знаходжання дзяцей у месцах збору вялікай колькасці людзей; аб захаванні правіл дарожнага руху; аб забароне знаходжання на і паблізу вадаёмаў, недапушчэнні знаходжання на будпляцоўках, неэксплутаваных будынках, пяшчаных кар'ерах і іншых патэнцыйна небяспечных аб'ектах; аб забароне распіцця спіртных напояў ў грамадскіх месцах, у нецвярозым выглядзе (у адпаведнасці з артыкулам 17.3 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях); Непаўналетнім навучэнцам забаронена знаходзіцца на вуліцы без суправаджэння дарослых пасля 23.00.
Выконвайце закон самі, вучыце гэтаму сваіх дзяцей. Падвядзіце іх да патрэбнай крыніцы ведаў, не пакідайце без увагі, любові і клопату. Накіроўвайце іх у патрэбным і бяспечным кірунку — і вынік будзе радаваць вас і прыносіць свой плён.
Адміністрацыя ўстановы