Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Аналіз работы апякунскага савета  за  2023/2024 навучальны год

Дата: 19 октября 2023 в 10:55, Обновлено 14 октября в 18:16

Аналіз работы апякунскага савета  за  2023/2024 навучальны год

Задачамі апякунскага савета ўстановы адукацыі з'яўляюцца:

садзейнічанне ўстанове адукацыі ў развіцці матэрыяльна - тэхнічнай базы, забеспячэнні якасці адукацыі;

распрацоўка і рэалізацыя планаў сваёй дзейнасці ў інтарэсах установы адукацыі;

садзейнічанне ў паляпшэнні ўмоў працы педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі;

вызначэнне напрамкаў, формаў, памераў і парадку выкарыстання сродкаў АС на:

- умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы;

- правядзенне спартыўна-масавых, сацыяльна-культурных, адукацыйных мерапрыемстваў;

- іншыя мэты, не забароненыя заканадаўствам рэспублікі Беларусь.

         У склад апякунскага савета ўваходзіць 7 чалавек.

Было праведзена шэсць  пасяджэнняў апякунскага савета, на якіх разглядаліся пытанні аб пазабюджэтнай дзейнасці УА, аналіз прапаноў па развіцці школы, умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы, арганізацыі дапамогі ў навагоднім упрыгожванні школы і прышкольнай тэрыторыі, арганізацыі летняй занятасці навучэнцаў і аказанні матэрыяльнай дапамогі ў падрыхтоўцы школы да новага навучальнага года.

Апякунскі савет у сваёй працы ўзаемадзейнічаў з адміністрацыяй школы, прадстаўнікі якой запрашаліся на пасяджэнні. Рашэнні, якія прымаліся на пасяджэннях апякунскага савета, насілі рэкамендацыйны характар і былі накіраваны на садзейнічанне ў правядзенні традыцыйных мерапрыемстваў у правядзенні рамонтных работ, добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі (пакос травы, азеляненне тэрыторыі).

Фінансавыя сродкі апякунскага савета фармаваліся з добраахвотных узносаў, не забароненых заканадаўствам, якія залічваюцца на дабрачынны разліковы рахунак для ўстановы адукацыі. На працягу 2022/2023 навучальны год на рахунак апякунскага савета было пералічана ў выглядзе добраахвотных дабрачынных ахвяраванняў 1306,5 рублёў. Расходаванне грашовых сродкаў праходзіла ў адпаведнасці з планам работы, па мэтавым прызначэнні і ў адпаведнасці з рашэннямі апякунскага савета ва ўзгадненні з дырэктарам школы. Гэта дазволіла выконваць бяспечныя ўмовы арганізацыі навучальнага працэсу, выканаць бягучыя рамонтныя работы ў памяшканнях школы і якасна падрыхтаваць установу адукацыі да новага навучальнага года.

Інфармацыя пра паступленне і расходаванне грашовых сродкаў даводзілася праз справаздачу старшыні апякунскага савета на агульнашкольных бацькоўскіх сходах, размяшчэнне справаздачы на сайце ўстановы адукацыі, праз інфармаванне прадстаўнікоў класных калектываў.

Старшыня апякунскага савета                                           В.А.Пераходава

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.