27 лютага 2025 года ў ДУА «Ленінская базавая школа Добрушскага раёна» ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ «Школа актыўнага грамадзяніна» прайшло мерапрыемства на тэму "Маладосць - час выбару. Моладзь - за здаровы лад жыцця» (здаровы лад жыцця; магчымасці для аздараўлення і заняткаў спортам; прафілактыка наркаспажывання і іншых шкодных звычак).
Для вучняў 8-9 класаў была арганізавана сустрэча з урачом агальнай практыкі Мотузавай Янінай Сяргееўнай, якая асаблівую ўвагу звярнула на праблему наркаманіі. Гэта хвароба, якая ўключана ў Міжнародную класіфікацыю псіхічных захворванняў разам з іншымі хваробамі, а па ступені цяжкасці прыраўноўваецца да анкалагічных. Колькасць смяротных зыходаў сярод хворых наркаманіяй перавышае 90%. Нарказалежнасць незваротна разбурае асобу і губіць здароўе чалавека, таму з'яўляецца найбольш небяспечнай
Мерапрыемства прайшло ў фармаце канструктыўнага дыялогу, было карысна і пазнавальна для прысутных.
