Дзелавы стыль адзення
Паважаныя бацькі!
Просім Вас звярнуць увагу, што з наступнага 2023/2024 навучальнага года ва ўсіх школах краіны будзе ўведзена абавязковая школьная форма. Размова ідзе не пра адзіную для ўсіх устаноў адукацыі школьную форму. Кожная школа выбірае сваё камфортнае зручнае адзенне дзелавога стылю для вучняў.
Статутам установы вызначаны элементы дзелавога стылю адзення школьнікаў.
Хлопчыкі: трыкатажная камізэлька (жилетка) шэрага колеру, сарочка белая (парадная), сарочка блакітная (штодзённая), штаны школьныя цёмна-сіняга колеру.
Дзяўчынкі: трыкатажная камізэлька (жилетка) шэрага колеру, блузка белая (парадная), блузка блакітная (штодзённая), спадніца школьная цёмна-сіняга колеру.
Блузкі, кашулі белага колеру (для ўрачыстых мерапрыемстваў) і блакітных тонаў (для паўсядзённага наведвання). А таксама гальштук з эмблемай установы.
Заказ гальштукаў ажыццяўляецца цэнтралізавана.
Школьную форму законныя прадстаўнікі набываюць самастойна, але памятайце:
Школьная форма абавязковая для ўсіх навучэнцаў установы!
Нашэнне камізэлькі (трыкатажнай) шэрага колеру ў 2024/2025 навучальным годзе будзе штодзённым і абавязковым.
https://leninski.schools.by/pages/katolog-shkolnaja-kalektsy-2023