Віншаванне з Днём Перамогі "дзяцей вайны"

Дата: 8 мая в 14:52, Обновлено 8 мая в 14:55
6 просмотров

       Напярэдадні Дня Перамогі навучэнцы ДУА  "Ленінская базавая школа Добрушскага раёна" павіншавалі "дзяцей вайны", чыё дзяцінства прыйшлося на гады Вялікай Айчыннай вайны. Яны перанеслі голад, страту блізкіх, працавалі нароўні з дарослымі, а некаторыя здзяйснялі подзвігі ў тыле і на фронце, праяўляючы мужнасць і гераізм. Дзеці вайны-гэта асаблівае пакаленне. Яно не ведала дзяцінства. Хутка стаўшы дарослымі, не па гадах мудрыя і неверагодна ўстойлівыя маленькія героі супрацьстаялі вайне. 
                Іх подзвігі і самаадданасць прымушаюць задумацца і нагадваюць пра важнасць захавання памяці аб тых, хто змагаўся за нашу свабоду. 
              Сёння гэта старыя бабулі і дзядулі. Са слязамі на вачах яны ўспаміналі той ваенны час, дзяліліся сваімі дзіцячымі ўспамінамі. Але ўсе гісторыі заканчваліся аднолькава: "Хай ніколі гэта не паўторыцца, дзетачкі!» Мы помнім!!!
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.