Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

15 сакавіка мы адзначаем дзяржаўнае свята — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Дата: 11 марта 2019 в 21:41, Обновлено 12 марта 2019 в 21:50
673 просмотра

15 сакавіка мы адзначаем дзяржаўнае свята — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, прынятая 15 сакавіка 1994 года (змяненні і папраўкі ўносіліся ў 1996 і 2004 гг.), з'яўляецца дакументам вышэйшай юрыдычнай сілы, вызначае статус асобы, у ёй адлюстраваны прававыя прынцыпы, замацаваныя ў найважнейшых міжнародных дакументах. Яна ўстанавіла адказнасць дзяржавы за стварэнне ўмоў для годнага і свабоднага развіцця асобы.

Канстытуцыя гарантуе права на працу як найбольш годны спосаб самасцвярджэння чалавека ў адпаведнасці з яго прызначэннем і здольнасцямі, права на ахову здароўя, а таксама бясплатную агульную сярэднюю і прафесійна-тэхнічную адукацыю. Сярэдняя спецыяльная і вышэйшая адукацыя даступна для ўсіх у адпаведнасці са здольнасцямі. Грамадзянам Беларусі гарантуецца права на сацыяльнае забеспячэнне ў старасці, у выпадку інваліднасці і па іншых прычынах. Дзяржава праяўляе клопат аб ветэранах вайны і працы, а таксама аб асобах, якiя страцiлi здароўе пры абароне дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца Кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Правы і абавязкі грамадзян, замацаваныя ў Асноўным Законе, узаемазвязаныя. Захаванне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, паважлівае стаўленне да сімвалаў краіны – Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага гімна – патрыятычны абавязак кожнага з нас.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь увасобіла ў сабе пераемнасць і вопыт шматвяковага гістарычнага шляху Беларусі, азнаменавала новы этап у палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. Яна грунтуецца на неад'емным суверэнным праве беларускага народа мець сваю дзяржаўнасць і быць паўнапраўным суб'ектам сусветнай супольнасці. У Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь знайшоў адлюстраванне вопыт канстытуцыйнага будаўніцтва такіх дзяржаў, як Аўстрыя, Бельгія, Данія, Італія, ЗША, Францыя, ФРГ, Швецыя і іншых краін з улікам асаблівасцей умоў развіцця нашага грамадства і яго гістарычных традыцый.
Беларуская Канстытуцыя гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, годнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.