Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Свята "Апошні званок!"

Дата: 29 мая 2017 в 17:18
973 просмотра

        30 мая ў 9.00 у ДУА "Ленінскі дзіцячы сад-базавая школа" адбудзецца свята Апошняга званка. Запрашаем! Для выпускнікоў 9 класа гэта будзе апошні школьны званок.

Апошні званок
Няўмольны рух жыцця і хуткаплынны.
Вось і для вас прыйшоў расстання час.
Хвалюючыя ціхія хвіліны
Яшчэ ўспамінам вернуцца не раз.
У кожнага свае былі сцяжынкі
Да роднай школы ад бацькоўскіх хат.
Цяпер і вы не хлопчыкі, дзяўчынкі,
А выпуск школы з юнакоў, дзяўчат.
Дзяцінства больш не вернецца ніколі—
Пераступілі вы яго парог.
І гэты ранак развітальны ў школе
Успомніцца на тысячах дарог.
Званок апошні сэрца ўстрывожыць
І адаб’ецца смуткам у вачах.
З дзяўчынак хтосьці і заплача можа—
Зусім не так, як плачуць па начах.
Наперадзе іспыты, хваляванні
І баль, што пройдзе праз усё жыццё.
І будуць зноў сустрэчы і расстанні,
І светлага кахання пачуццё.
Усё будзе, толькі вось у школу
Не давядзецца болей вам хадзіць
І ранцы па апаўшым лісці долу
З сабою будуць іншыя насіць.
Настаўнікам свой “дзякуй” развітальны.
Вам шмат разоў захочацца сказаць.
На балі з імі да зары світальнай
Вы будзеце спяваць і танцаваць.
Святлеюць ад усмешак добрых твары.
Як многа сёння кветак і гасцей!
Хай збудуцца надзеі ўсе і мары.
А ў школу ўсё ж прыходзьце вы часцей.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.