Навіны
Интересную и полезную информацию воспитанники летнего оздоровительного лагеря "Искра" получили от работников ОСВОДа. Ребята смогли примерить снаряжение спасателя, вообразить себя юными спасателями. Повторили правила поведения у воды и на воде, во время купания.
Поздравляем Буйкевич Елизавету, победителя районной конференции исследовательских работ учащихся. Диплом II степени. Работа «История православного Свято-Никольского храма в деревне Ленино Добрушского района»
Пришкольный летний оздоровительный лагерь "Искра" с 01.06.2015 по 20.06.2015
Режим дня
08.00-08.30 - приём детей
08.30-09.00 - зарядка
09.00-09.30 - подготовка к завтраку
09.30-10.00 - завтрак
10.00-11.00 - интеллектуальное занятие
11.00-12.00 - спортивный час
12.00-12.30 - минутка здоровья
12.30-13.00 - обед
13.00-15.15 - игры на свежем воздухе, занятия по интересам
15.15-15.30 - полдник
15.30 - уход домой
Незабыўны тыдзень роднай мовы
З 16 па 20 лютага ва ўстанове Ленінскага дзіцячага сада-базавай школы прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. У першы дзень тыдня вучні пазнаёміліся з выставай кніг сучасных беларускіх аўтараў. У аўторак у школу завіталі Казачэнка Н.В., дырэктар Ленінскага сельскага дома культуры, Кулакоўская З.В., бібліятэкар Ленінскай сельскай бібліятэкі. Яны паказалі цікавае мерапрыемства “Па рушніку, што з роднай хаты, мы пазнаём сваю Радзіму”, падчас якога дзеці змаглі зазірнуць у гісторыю роднага краю і дакрануцца да рушнікоў, якім ужо каля ста гадоў. Для вучняў 8-9 класаў Краўчанка Н.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры, падрыхтавала гульню-падарожжа “Наша Радзіма – Беларусь!”. Дзеці ў час спаборніцтва парадавалі настаўніка і гасцей сваімі ведамі.
Міжнароднаму дню роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, быў прысвечаны моўны турнір для вучняў 6-7 класаў. Вучні не толькі прынялі актыўны ўдзел у конкурсах, але і пазнаёміліся з вытокамі правядзення Дня роднай мовы. Але самай яскравай, несумненна, стала сустрэча з паэтам-земляком, членам саюза пісьменнікаў Беларусі ды і проста цікавым чалавекам Цітарэнкам Іванам Іванавічам. Ён расказаў вучням пра асабістае жыццё, пазнаёміў са сваімі зборнікамі твораў, якіх у яго ўжо восем. У час гутаркі ён чытаў вершы пра вёску, маці, родную прыроду, Беларусь. Былі ўражаны і настаўнікі, і дзеці. Сустрэча прайшла на адным дыханні.
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры надоўга застанецца ў памяці вучняў.
З 26 студзеня па 30 студзеня 2015 года прайшоў тыдзень пачатковых класаў "З роднай мовай дзень за днём". Асабліва запомнілася свята "Родная мова, цудоўная мова", на якім гучалі вершы і песні на беларускай мове. Былі падрыхтаваны інсцэніроўкі беларускіх народных казак. Вучні паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў, гулялі ў беларускія народныя гульні. Свята прайшло весела і яскрава.