Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Матуля - сонейка маё!

Дата: 14 октября 2016 в 15:24
603 просмотра

         Мама! Ці ёсць на белым свеце слова далікатней і прыемней? Добрыя маміны рукі, самае чулае і клапатлівае сэрца — яно заўсёды свеціцца любоўю, ніколі не застаецца абыякавым. Яно згустак сусветнага дабра, сусветнага святла. Не важна, колькі табе гадоў — дзесяць ці дзевяноста — ты заўсёды будзеш мець патрэбу ў клопаце і цеплыні мамінага позірку. Мама...

         "Матуля - сонейка маё!"- пад такім дэвізам прайшло святочнае мерапрыемства , якое арганізавалі вучні малодшых класаў для сваіх матуль. Вучні пелі, расказвалі вершы, паказвалі гумарэскі. Матулям не было часу сумаваць: яны ўдзельнічалі ў розных конкурсах разам са сваімі дзецьмі. Напрыканцы свята вучні падаравалі сваім матулям падарункі, якія зрабілі сваімі рукамі. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.