Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсія ў г.Гомель (Дварцова-паркавы ансамбль)

Дата: 24 марта 2016 в 19:16, Обновлено 16 мая 2016 в 21:00
775 просмотров

     Вучні 7 класа з класным кіраўніком наведалі выставы Гомельскага дварцова-паркавага ансамбля.

    Выстава «Муміі свету» дэманструе культуру пахаванняў Старажытнага Егіпту, Паўднёвай Амерыкі, Кітая, Расіі, шэрагу іншых гісторыка-геаграфічных раёнаў. Тут прадстаўлены муміі старажытных цароў, знакамітых жрацоў, сярэднявечных манахаў - і нават іншапланецян! Можна пабываць у імправізаванай майстэрні бальзамавальніка, паглядзець, што адбывалася з целамі ахвяр інквізіцыі, убачыць, як хавалі сваіх блізкіх неандэртальцы - першыя людзі, якія прыйшлі да думкі, што акрамя свету, у якім яны жывуць, могуць быць іншыя светы. 
       Пужалыя і загадкавыя, як пасланцы іншага свету, нязменна прыцягальныя для чалавечых розумаў на працягу стагоддзяў, муміі чакаюць вас у Рыцарскай зале палаца Румянцавых і Паскевічаў!

    Выстава пейзажнай фатаграфіі Віктара Босака «Палескія матывы». Вучні ўбачылі край неаглядных балот і незлічоных рэк вачамі аўтара, шчыра кахаючага беларускую прыроду!

    У башні дварца  - выставу адной карціны «Партрэт І. Мележа», прысвечаную 95 - годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі. Юбілей аднаго з самых знакамітых беларускіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя стаў яшчэ адной знакавай датай на календары Года культуры.

    


 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.