Піянерскія дружына імя Зоі Касмадзям’янскай
Мэта: дапамагчы кожнаму піянеру стаць грамадзянінам.Сваімі справамі і учынкамі прыносіць карысць сабе, грамадству,радзіме.
Задачы:
-фармаваць у вучняў грамадскую думкуі патрыятызм праз адзінства ідэйна-палітычнага,патрыятычнага,прававога,выхаваўчага працэссу;
-развіваць сацыяльную актыўнасць і адказнасць,імкненне да пошуку новага і здольнасці знаходзіць аптымальныя рашэнні жыццёвых праблем;
-пашырыць веды пра гісторыю,культуру,прыродную спадчыну роднага краю;
-прапагандаваць традыцыі “БРПО”
-выхоўваць здаровы лад жыцця.
Законы піянераў
“Закон сумлення”
Піянер беражэ сваё добрае імя,годнасць арганізацыі
“Закон дружбы”
Піянер паважае думку таварышаў,адданы дружбе
“Закон гаспадара”
Піянер – гаспадар своёй арганізацыі ,з павагай ставіцца да працы,беражлівы,умее зарабляць грошы,ведае ім цану.
“Закон слова”
Слова піянера не разыходзіцца са справай.
“Закон клопату”
Піянер клапоціцца пра ўсіх,
Хто мае патрэбу ў дапамозе.
Піянер! Да спраў на карысць радзімы ,да дабра і справядлівасці будзь гатовы!
“Заўсёды гатовы!”
Урачыстае абяцанне
Я (прозвішча,імя),уступаючы ў рады беларускай Рэспубліканскай піянерскай арганізацыі ,перад сваімі сябрамі урачыста абяцаю:любіць сваю Радзіму,быць добрым,сумленным і справядлівым ,заўсёды выконваць законы піянераў Беларусі.