23.01.2025

Дата: 13 февраля 2025 в 20:21
23 студзеня для вучняў 8-9 класаў прайшло мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" на тэму "Маладосць-час выбару. Куды паступаць вучыцца?" Перад навучэнцамі выступіла выпускніца нашай школы, а цяпер студэнтка філіяла "ГГДСК" УА "РІПА", Данчанка Вікторыя.
Вучні актыўна ўліліся ў абмеркаванне дадзенай тэмы, якая актуальная, цікавая і неабходная для іх зараз. Яны не толькі задавалі пытанні, але і выказвалі свае меркаванні і адстойвалі свой пункт гледжання. Усе прыйшлі да высновы аб неабходнасці асваення прафесіі на карысць не толькі сябе, але і рэгіёна, і Беларусі ў цэлым. Толькі ад кожнага залежыць дабрабыт і росквіт нашай краіны.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.