Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Незабыўны тыдзень роднай мовы

Дата: 25 февраля 2015 в 12:56
817 просмотров

Незабыўны тыдзень роднай мовы
З 16 па 20 лютага ва ўстанове Ленінскага дзіцячага сада-базавай школы прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. У першы дзень тыдня вучні пазнаёміліся з выставай кніг сучасных беларускіх аўтараў. У аўторак у школу завіталі Казачэнка Н.В., дырэктар Ленінскага сельскага дома культуры, Кулакоўская З.В., бібліятэкар Ленінскай сельскай бібліятэкі. Яны паказалі цікавае мерапрыемства “Па рушніку, што з роднай хаты, мы пазнаём сваю Радзіму”, падчас якога дзеці змаглі зазірнуць у гісторыю роднага краю і дакрануцца да рушнікоў, якім ужо каля ста гадоў. Для вучняў 8-9 класаў Краўчанка Н.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры, падрыхтавала гульню-падарожжа “Наша Радзіма – Беларусь!”. Дзеці ў час спаборніцтва парадавалі настаўніка і гасцей сваімі ведамі.
Міжнароднаму дню роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, быў прысвечаны моўны турнір для вучняў 6-7 класаў. Вучні не толькі прынялі актыўны ўдзел у конкурсах, але і пазнаёміліся з вытокамі правядзення Дня роднай мовы. Але самай яскравай, несумненна, стала сустрэча з паэтам-земляком, членам саюза пісьменнікаў Беларусі ды і проста цікавым чалавекам Цітарэнкам Іванам Іванавічам. Ён расказаў вучням пра асабістае жыццё, пазнаёміў са сваімі зборнікамі твораў, якіх у яго ўжо восем. У час гутаркі ён чытаў вершы пра вёску, маці, родную прыроду, Беларусь. Былі ўражаны і настаўнікі, і дзеці. Сустрэча прайшла на адным дыханні.
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры надоўга застанецца ў памяці вучняў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.