Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

2019/2020 навучальны год

Дата: 22 августа 2019 в 20:50, Обновлено 11 октября 2019 в 13:56
386 просмотров

2019/2020 навучальны год

У 2019/2020 навучальным годзе арганізацыя адукацыйнага працэсу будзе ажыццяўляцца па чвэрцях у наступныя тэрміны:

першая чвэрць – з 2 верасня 2019 года  па 31 кастрычніка 2019 года;

другая чвэрць – з 11 лістапада 2019 года па 24 снежня 2019 года;

трэцяя чвэрць – з 13 студзеня 2020 года па 28 сакавіка 2020 года;

чацвёртая чвэрць – з 6 красавіка 2020 года па 30 мая 2020 года.

На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:

восеньскія – 9 дзён з 1 лістапада 2019 года па 9 лістапада 2019 года ўключна;

зімовыя – 17 дзён з 26 снежня 2019 года па 11 студзеня 2020 года ўключна;

вясновыя – 6 дзён з 30 сакавіка 2020 года  па 4 красавіка 2020 года ўключна;

летнія – 92 дні з 1 чэрвеня 2020 года па 31 жніўня 2020 года; для вучняў, якія завяршылі навучанне на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, – 82 дні – з 11 чэрвеня 2020 года па 31 жніўня 2020 года ўключна.

Для вучняў 1-2 класаў у ІІІ чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 17 лютага 2020 года па 23 лютага 2020 года працягласцю 7 дзён.

ДЗЁННІКІ ВУЧНЯЎ

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь інфармуе аб тым, што  ў 2019/2020 навучальным годзе да выкарыстання ў адукацыйным працэсе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі будуць дапускацца дзённікі вучняў надрукаваныя паліграфічнымі прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам адукацыі ў 2017, 2018, 2019 гадах.

Інфармацыя для законных прадстаўнікоў вучняў за карыстанне падручнікамі ў 2019/2020 навучальным годзе

Падручнікі выдаюцца вучням толькі пры ўмове, што ўсе атрыманыя ў папярэднім навучальным годзе падручнікі былі здадзены ў бібліятэку (пункт 6 Дадатку аб парадку збірання платы за карыстанне падручнікамі і (або) вучэбнымі дапаможнікамі і прадстаўлення іх у бясплатнае карыстанне, зацверджанага Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.06.2011 № 839)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.