Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Пісьменнікі Добрушчыны

Дата: 26 октября 2016 в 15:28
708 просмотров

           - Ці ведаеце вы,якія пісьменнікі і паэты нарадзіліся на Добрушскай зямлі?- звярнулася да навучэнцаў 6-8 класаў бібліятэкар Алеся Аляксандраўна.Пытанне выклікала цяжкасці. -Сёння я вас пазнаёмлю з такімі цікавымі людзьмі.

          Вось так незвычайна пачалася сустрэча з сельскім бібліятэкарам. Алеся Аляксандраўна падрыхтавала дзецям вершы Людмілы Яськовой, Рыгора Козырава, Паўлюка Пранузы. Вучні самі чыталі вершы і адказвалі на пытанні Алесі Аляксандраўны. Час прайшоў з карысцю для хлопчыкаў і дзяўчынак.

          Яськова Людміла Аляксандраўна (нарадзілася 7 красавіка 1960 г. у пасёлку Адзішчава Кастрамской вобласці, Расія) – паэтка.
         У 1964 г. сям'я пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў г. Добруш Гомельскай вобласці, там Людміла скончыла СШ № 5. Скончыла Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум. З 1996 г. працуе ў Добрушскай цэнтральнай раённай бібліятэцы, з гэтага ж года піша вершы. З 2008 года з'яўляецца кіраўніком народнага літаратурна-паэтычнага клуба «Натхненне» пры Добрушскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Дзіцячыя вершы пачала пісаць з 2011 года. Свае першыя вершы напісала для дзяцей Логуновского сацыяльнага прытулку. Аўтар зборнікаў паэзіі: «І хай іншым паслужыць час», «Званы душы», «Сонечны зайчык», «Хто на сонейка падобны?», «Ягадкі ад мішкі». Удзельнік многіх калектыўных паэтычных зборнікаў. Яе вершы друкаваліся ў раённых, абласных і рэспубліканскіх беларускіх і расійскіх газетах і часопісах. Член Беларускага літаратурнага саюза «Полацкая галіна».

        Павел Кузьміч Прануза нарадзіўся 18.03.1918 года ў вёсцы Вылева Добрушскага раёна Гомельскай вобласці, памёр у 2007 годзе — беларускі паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1947 года.Прайшоў усю Вялікую Айчынную вайну і Перамогу сустрэў у Берліне. Свой першы верш «Дзіця» апублікаваў у газеце «Бранскі фронт». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1947 года. Выдаў больш за 20 паэтычных зборнікаў. Многія яго паэтычныя творы прысвечаны гораду Нясвіжу, яго шматвяковай гісторыі і самабытнай культуры, праслаўленню ратнай і працоўнай славы ветэранаў вайны і працы. Памёр у 2007 годзе. Пахаваны ў калумбарыі Кальварыйскіх могілак у Мінску.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.