Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адзіны ўрок да Дня адзінства народаў Беларусі і Расіі

Дата: 2 апреля в 16:44, Обновлено 3 апреля в 14:49
50 просмотров

 2 красавіка ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню адзінства народаў Беларусі і Расіі.

Вучні 5 класп размаўлялі пра сяброўства паміж народамі,падбіралі словы-асацыяцыі да слова "сяброўства".Напрыканцы ўрока вучні прыйшлі да высновы,што сяброўства павінна быць шчырым і бескарыслівым як паміж людзьмі,так і паміж народамі.

Ключавым словам урока было слова "ДРУЖБА-СЯБРОЎСТВА". Вучні ўспаміналі прыказкі пра дружбу, вызначалі, што ляжыць у аснове дружбы народаў, краін.

Вучні 7 класа стваралі  калажы "Прамысловасць і сельская гаспадарка", "Культура".

Абмеркавалі наступныя пытанні:

"Чаму Саюз Беларусі і Расіі вельмі важны для нашых краін?",

"Якія беларускія брэнды сельскагаспадарчай тэхнікі Беларусь пастаўляе ў Расію?",

"Якія існуюць сумесныя аб'екты ў будаўніцтве Беларусі і Расіі?".

Вучні зрабілі вынік, што дзень яднання народаў Беларусі і Расіі абапіраецца на памяць і вопыт беларусаў і расіян і ў той жа час накіраваны ў будучае, сімвалізуючы надзею, што нашы народы ніколі не парвуць сваіх брацкіх сувязей.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.