Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень пачатковых класаў

Дата: 6 декабря 2021 в 16:10, Обновлено 7 декабря 2021 в 16:16
206 просмотров

з 06 па 10 снежня праходзiць тыдзень пачатковых класаў

"МАРАФОН ВЕДАЎ»

Дэвіз тыдня: "Веды! Творчасць! Сяброўства

Мэта:

Забеспячэнне актыўнага, інтэлектуальнага і эмацыйна-насычанага адпачынку ў пазаўрочны час, стварэнне ўмоў для раскрыцця здольнасцяў кожнага дзіцяці, выяўленне адораных дзяцей

Задачы метадычнага прадметнага тыдня:

Далучыць усіх вучняў да арганізацыі і правядзення тыдня.

Правесці ў кожным класе мерапрыемствы, якія садзейнічаюць развіццю пазнавальнай дзейнасці вучняў, пашырэнню ведаў па прадметах, фарміраванню творчых здольнасцей: лагічнага мыслення, рацыянальных спосабаў рашэння задач, кемлівасці.

Пазнаёміць навучэнцаў на практыцы са спецыфікай прымянення асобных ведаў у некаторых прафесійных сферах.

Арганізаваць самастойную і індывідуальную, калектыўную практычную дзейнасць навучэнцаў.

Прынцыпы правядзення метадычнага прадметнага тыдня:

Кожнае дзіця з'яўляецца актыўным удзельнікам усіх падзей тыдня.

Ён можа паспрабаваць сябе ў розных ролях, паспрабаваць свае сілы ў розных відах дзейнасці: майстраваць, фантазіраваць, вылучаць ідэі, рэалізоўваць іх, маляваць.

Загадваць (прыдумляць) і разгадваць свае і ўжо існуючыя задачы і загадкі.

Форма правядзення прадметнага тыдня:

Гульні, спаборніцтвы, конкурсы, выставы, віктарыны.

План работы тыдня пачатковых класаў

Дзень тыдня/ дата правядзення

Мерапрыемства

Кантынгент навучэнцаў

Адказныя

АДКРЫЦЦЁ ТЫДНЯ ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ

ДЗЕНЬ ЛІТАРАТУРНАГА ЧЫТАННЯ “Цудоўны свет казкі”

Панядзелак

06.12.2021

1. Адкрыццё тыдня. Лінейка.

2. Выстава малюнкаў “У свеце казак”

3. Выстава кніг “Цудоўны свет казкі”

4. Віктарына “Казачны дзянёк”

1-4 класы

Германенка Г.М.

Кіраўнік МА

Класныя кіраўнікі

ДЗЕНЬ ЗНАЎЦАЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ "ГУЧЫ, РОДНАЯ МОВА

Аўторак

07.12.2021

1. Конкурс “Лепшы каліграф”

2. Конкурс малюнкаў “Ажыві літару”

3. Віктарына знаўцаў беларускай мовы “Беларуская скарбонка”

4. Конкурс “Лепшы сшытак”

1-4 классы

Класныя кіраўнікі

Ламаносава А.П.

ДЗЕНЬ МАТЭМАТЫКІ «МАТЭМАТЫКА – ЦАРЫЦА НАВУК»

Серада

08.09.2021

1. Конкурс "Ажыві лічбу»

2. Алімпіяда па матэматыцы

3. Конкурс " Лепшы сшытак па матэматыцы»

4. Конкурс на лепшую сюжэтную аплікацыю з геаметрычных фігур

5. Гульня “Лічы, адгадвай, разважай”

1-4 класы

Кныш А.М.

Класныя кіраўнікі

ДЗЕНЬ НАВАКОЛЬНАГА СВЕТУ “Я І СВЕТ НАВОКАЛ"

Чацвер

09.12.2021

1. Экалагічная віктарына “Будзь прыродзе сябрам”

2. Фотаконкурс “Мы ў адказе за тых, каго прыручылі”

3. Конкурс “Скарбы роднага краю”

4. Агляд захаванасці падручнікаў (Рэйд агляд падручнікаў)

1-4 клас

Зур А.М

Класныя кіраўнікі

ДЗЕНЬ “АЗБУКА БЯСПЕКІ”

Пятніца

10.12.2021

1. Віктарына “Будзь заўсёды асцярожны, і не здарыцца бяда”

 2. Вусны часопіс “Формула бяспекі”

3. Конкурс тэматычных малюнкаў карысныя парады”

Закрыццё тыдня пачатковых класаў. Узнагарода пераможцаў.

1-4 класы

Класныя кіраўнікі

Першы дзень - дзень казак. Фота

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.