Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Добруш. «Бяспечныя гульні»

Дата: 19 июня 2021 в 10:16
137 просмотров

Добруш. «Бяспечныя гульні»

Як вядома, дзеці вельмі любяць гульні і не падазраюць пра тое, што менавіта з дапамогай гульняў яны пазнаюць свет. Гульня - гэта інстынктыўны спосаб атрымання і развіцця навыкаў людзьмі, менавіта такое вызначэнне напісана ў вікіпедыі. Добрушскія прапагандысты, гуляючы з дзецьмі, імкнуцца прышчапіць навыкі бяспечных паводзін у побыце і развіць веды ў галіне пажарнай бяспекі.

Напрыклад, праз «Дженг бяспекі» дзеці вывучаюць правілы бяспекі жыццядзейнасці, кожная дэталь якой змяшчае выказванні для непасед. Так, з дапамогай ня хітрых надпісаў хлопцы даведаліся, што ў ратавальнікаў два прафесійных свята. А вось надпіс «Юный спасатель» хлапчукам і дзяўчынкам была добра знаёмая, бо з гэтым пазнавальна-гульнявым часопісам аб бяспецы жыццядзейнасці дзеці ўдзельнічаюць у розных конкурсах і віктарынах. Вось так, чытаючы фразы разам з ратавальнікамі, хлапчукі і дзяўчынкі паўтараюць правілы бяспекі.

Летам дзеці вельмі любяць рухомыя гульні, розныя эстафеты і спаборніцтвы. У эстафеце «Бяспека» малыя адчуваюць сябе сапраўднымі выратавальнікамі, бо боеўка і каска з'яўляюцца неад'емнымі атрыбутамі і выклікаюць захапленне ў дзяцей.

Кожная гульня накіравана на вывучэнне бяспекі, вось так весела і непрыкметна работнікі Добрушскага аддзела па надзвычайных сітуацыях прышчапляюць хлапчукам і дзяўчынкам раёна бяспечныя паводзіны падчас вакацый, вывучаюць дзеяньні падчас пажару, паўтараюць з хлопцамі тэлефоны службы выратавання і дзеянні ў час навальніцы.

Дзеці - гэта наша будучыня! І наша задача прышчапіць дзецям навыкі бяспечных паводзін і ведаў бяспекі жыццядзейнасці, для таго каб у дзяцей была бяспечная і шчаслівая будучыня!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.