Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Першы ўрок «Я вырас тут, і край мне гэты дарагі».

Дата: 14 августа 2020 в 13:30
161 просмотр

Міністэрства адукацыі вызначылася са зместам першага ўроку 1 верасня


<section id="block-system-main">
  • <time>14.08.2020 14:05</time>

Ён будзе прысвечаны тэме «Я вырас тут, і край мне гэты дарагі». Яго асноўная мэта — выхаванне ў вучняў грамадзянскай адказнасці, ініцыятыўнасці і творчай актыўнасці.


Змест урока будзе сфакусаваны на асэнсаванні паняцця «малая радзіма» і яе значэнні ў жыцці кожнага чалавека, а таксама на прыкладах прафесійнай і грамадскай дзейнасці землякоў, іх унёску ў развіццё беларускай эканомікі, культуры, спорту і навукі. Цікавасць да сучаснасці і мінулага свайго краю, здольнасць шанаваць гістарычную і культурную спадчыну, любавацца і шанаваць родную прыроду, — усё гэта дазваляе развіваць каштоўнаснае стаўленне да малой радзімы і асабістую датычнасць кожнага да яе лёсу.

Усяго ў школах і гімназіях Беларусі ў новым навучальным годзе будуць вучыцца каля 1 млн 55 тысяч навучэнцаў, у тым ліку 114 тысяч першакласнікаў. Будуць функцыянаваць 2990 дзяржаўных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Да новага навучальнага года плануецца адкрыццё школ-новабудоўляў у Віцебску, Мінску і Мінскай вобласці.

</section>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.